Home

Advertisement

ножкі і туфелькі
у аўторак пад маімі вокнамі стаялі танкі. я не магла нават выглянуць на вуліцу - мяне ўсю пачынала трэсці! навошта ездзіць на танках на вуліцах сталіцы? навошта псаваць новыя дарогі, перакрываць транспарт, правяраць усіх металашукальнікам? навошта пускаць ваенныя самалёты над горадам? можа мне хто-небудзь патлумачыць?!!!

у сераду мяне скралі і павезлі на машыне ў паход на возера недалёка ад Заслаўя. Першакурснікі другакурснікі - малайцы!)) было сапраўды афігенна: і каша на вогнішчы, і гітара, і сон удзень, як у дзіцячым садку...
мы нават купаліся. вада была цёплая-цёплая, зусім не хацелася вылазіць.
але трэба было з'язджаць, бо былі справы ў горадзе.

напэўна гэты дзень мы запомнім з Наташай надоўга! :)) гэта толькі мы можам уначы на таксіоўцы ехаць з Кастрычнікай плошчы ў Заслаўе, а пасля ў цемры шукаць лагер)) Было страшна і адначасова весела. Асабліва, калі да нас прыйшлі незнаёмыя мужыкі з металічнай бітай. Прадстаўнікі інфакома думалі - ўсё. заб'юць нас тут і закапаюць. але ўсё скончылася "мірным пагадненнем"..))

нарэшце можна было згадзіцца на мае просьбы пайсці купацца. якраз пачынала ўставаць сонейка, на даляглядзе з'яўлялася аранжавая паласа неба, недзе на лодках плавалі рыбакі, а мы купаліся ў гарачай вадзе і думалі: "Як жа ўсё такі добра, што мы вярнуліся!"

зраніцы, калі мы вярнуліся ў Менск, ледзьве не першае, што я пабачыла ў цэнтра горада, гэта самалёты, якія лёталі па небе. і я ўзгадала, што заўтра будзе жахлівы дзень, бо я прачнуся ад шуму танкаў...
наўжо заўтра гэта ўсё скончыцца? і больш не будзе ніякіх салдатаў, танкаў і біяпрыбіральняў на маёй вуліцы???

Jun. 23rd, 2009

  • 11:24 PM
пціца

Мне говорили «береги себя», «будь аккуратна», но я всё равно не послушалась…


лучше не читать этот бред сумасшедшего! 

казалось бы - обыкновенное предложение выйти погулять. Я знала, что если сейчас не вылезу с ней на улицу, то умру над учебниками и конспектами. было жарко и очень хотелось пить. Мы спасались миндальными коктейлями и очень взрослыми разговорами. Мы решали квартирные вопросы, представляли, как всё было бы, если …

было уничтожено слишком много миндаля и мяты.

и только потом мы пошли в магазин за картошкой.

когда мы думали, что самое интересное за сегодняшний день закончилось (а день был действительно ненормальный – мало того, что самый длинный в году, так ещё в этот день мы праздновали наш выпускной 2 года назад…), мы встретили Надю, которую мы не видели, наверное, год. Потом была неожиданная встреча с нашими любимыми подружками-блондиночками!..

это была, как в во сне. так же как и два года назад в Париже. снова мы вместе, благодаря случайной встречи на проспекте. Мы вспоминали наши весёлые истории, строили планы на лето, а за окном шёл дождь. Когда мы вышли на улицу, была уже ночь…

Шёл дождь,  над нами сверкали молнии, а город уже спал. Я конечно догадывалась, что у нас мёртвый город, но когда ты идёшь летом поздно ночью по проспекту, на котором фонари почти не горят, то хочется какой-то жизни.

Мы дефилировали по ночному городу под мелким тёплым летним дождём, а от Октябрьской площади до самого дома нас провожала собака…

 

признаться честно, никогда не гуляла по проспекту в 2 часа ночи. у нас был культурны шок, когда мы проходили возле цирка. одно дело знать о существование таких точек в городе, а другое дело видеть, как девушки заползают в машины, которые останавливаются там…

Собака довела нас с Агнией до самого дома, а так как я решила, что лучше не рисковать и не идти домой пешком, осталась у Агнии.

Это была самая короткая ночь в году. Это точно. Мы пили чай, гуляли на балконе, и не заметили, как наступило утро.

мозг был уничтожен. безвозвратно... – эти лицейские воспоминания!!!

 

вот сейчас, я, кажется, пережила эту страшную грозу и осталась жива. пью какао и вспоминаю, что рассказала мне вчера Агния. почему я раньше не задумывалась над этим? почему не считала это важным? теперь, когда ничего не вернёшь, но что-то можно изменить, мне особенно обидно, что всё так получилось…

 

в пятницу – лицейский выпускной. вот не знаю – идти или нет.

а через 4 дня приезжает моя любимая сестричка)))
 

сама папрасіла!..

  • May. 14th, 2009 at 1:40 AM
пціца
тры ночы амаль не спала. вочы зліпаліся, але я сядзела і пісала курсавую. сёння, калі яна такая прыгожая, раздрукаваная ляжыць зараз побач са мной на стале і можна было б у прынцыпе нарэшце выспацца, неяк абсалютна не хочацца.
нават неба заплакала за кампанію са мной. не думаць! не сумаваць! не заганяцца! не выдумляць! але гэта так нялёгка. а хто казаў, што будзе проста?
я ў першыню паспрачалася на грошы і выйграла. напэўна толькі, калі мне далі гэтыя грошы, я зразумела, што адбылося наогул... сіл не было ніяк рэагаваць. я проста плакала і казала: "трымайце! вы толькі трымайце мяне!" дзякуй богу, побач была сястрычка, братік, лэйфік і жэня. (толькі не падумайце, што я плакала ад шчасця, што грошы атрымала!)

а яшчэ курсавая. яна рэальна дапамагла мне забыцца пра ўсё і ўсіх.
дапамагло і спраўджванне дзіцячай мары. у мяне нарэшце з'явіўся ровар!
а сёння мяне ратавалі кавай на статыстыцы і піражкамі на перапынку. мяне чамусьці радаваў дождж, хоць у мяне не было парасону, вымакла, замёрзла.
дома мяне чакала прыемная пасылка з Варшавы!))
можа я спрабую штучна падняць сабе настрой? можа проста раблю выгляд, што ўсё нармалёва, што я зусім не перажываю? але я зараз нічога не адчуваю. ніякіх эмоцый. хопіць! я стамілася...
у пятніцу - Д.Н. кафедры, салодкі стол; пасля шашлыкі на возеры.
толькі б знікнуць з'ехаць з гэтага горада на выходныя.
усё, што я напісала, не мае ніякага сэснсу. пра самае галоўнае я не расказала. і пакуль не распавяду.
бо занадта стамілася і заблыталася((

P.S.: можа напісаць дарожныя нататкі з вандроўкі?
пціца
абяцала фотасправаздачу з учоршняга дня, бо фоткі вельмі прыгожыя атрымаліся... але ўсё закруцілася, і я з'язджаю_злятаю ад вас. люблю ўсіх.
знікаю на некалькі дзён)) пасля ўсё раскажу. а пакуль - гэта сакрэт.
ведаю, што там будзе цёпла...
напэўна так і трэба, бо ў мяне інакш не атрымліваецца! авантуры, прыгоды і імправізацыяяяя!!! ;))

P.S. Жэня, Любаша, Наташа, Агнія, Яначка, Анечка ... і ўсе астатнія.... - чакайце мяне, я вярнуся і мы загудзім

звонки телефонные...

  • Apr. 1st, 2009 at 4:11 PM
пціца
мне снится, что я беру глубинное интервью на балконе, мы разговариваем про устрицы и планируем полететь в Париж, а потом в Лондон, ведь там уже будуть цвести вишни. потом я просыпаюсь и звоню анюте, чтобы спросить, было это на самом деле или мне только приснилось. она говорит что-то очень непонятное и непохожее на реальное. и я понимаю, что ей тоже это приснилось, и немножко успокаиваюсь.
наверное во всём виновата весна. в этом году - всё идёт не так, как всегда...
и он - тоже... такой волшебный и милый. особенно ночью, когда я меньше всего ожидаю звонка. да я вообще не жду от него ничего! просто будь. будь!
я сама себя не понимаю. я прошу помощи, советов только в самых экстренных ситуациях. в таких, как эта. и все, как попугаи, повторят мне одно и тоже. я согласна с вами на 99%, но этот 1% почему-то перевешивает всё. и я как всегда повторяю свои ошибки. потом все скажут: "ну мы же тебя предупреждали!".
ну а что я могу сделать? ЧТО?!.. если это наверное судьба, от которой я так стремительно бегу...
надо только ещё чуть-чуть подождать. дожить и доехать до брата.
всё будет хорошо! я узнавала!

Tags:

Love and Happiness

  • Mar. 27th, 2009 at 11:43 PM
сланечнікі
85.78 КБ


на выходных, калі захварэла і не змагла паехаць з сябрамі на Дзень бабра ў Бабруйск, зразумела: "Выходныя ўсе прасяджу дома, затое наступны тыдзень будзе маім!"

так яно і адбылося. у панядзелак мы знайшлі сабе дом у Менску, дзе я б марыла жыць...
у сераду мне сніліся страшныя сны. настрой быў горш няма куды. не хацелася нічога. такой абыякавасці да жыцця ў мяне даўно не было. але варта было пайсці. не толькі, каб не сказаць адну фразу аднаму чалавеку, а каб адбылася адна вельмі важная размова. мне адказалі на пытанні, ад якіх я пакутвала некалькі год. да, гэта ўжо неактуальна, нічога не зменіш, і я ўсё роўна Вам не прабачу, але зразумею... напэўна, усё да лепшага. так і павінна было здарыцца тады - 3 (4?) гады таму.
чытаць далей... )
пціца

зноў прасядзела ўсе выходныя дома. увесь час піла гарбату, ела яблыкі, бананы, апельсіны. спрабую вылечыцца вітамінамі.
не паехала ў Бабруйск. а так мяне б паказалі ў "Контурах"...
пішу курсавую практыку.
у мяне чырвоныя пазногці...
гэта вясна будзе маёй. нягледзячы на тое, што мая сібровка бл..дзь, я заўсёды буду Марыяй-Эленай. для кожнага.
сястырычкі мяне кінулі. з'ехалі ў іншыя гарады, да сваіх каханых... і нават мне нічога не сказалі.
я нафарбавала пазногці ў чырвоны колер і пішу практыку.
а насамрэч, я чакаю цябе. калі ты вернешся, зойдзеш у нэт і напішаш мне што-небудзь цёплае і пяшчотнае.
вясна пачалася. яна будзе нашай! самай лепшай вясной.
такая складаная і супярэчлівая. і так дзіўна дзейнічае на мужчын! яны ўсе становяцца такімі мілымі і смешнымі))
у мяне чырвоныя пазногці...
у чацвер мы як заўсёды пойдзем у Ст.М...  будзем святкаваць.
мой стол завалены плакатамі. думаю, што б з імі такога зрабіць?.. і што яны наогул тут робяць?
мне не хапае часу, мне не хапае цябе!
калі мы нарэшце паедзем у Вільню?!
хачу апрануць мой любімы плашчык, туфлі, панчохі, каб было сонца, вецер у твар. і цёпла...
у мяне чырвоныя пазногці...
заўтра пачнецца новы тыдзень. зноў усе форткі прагуляем у більярдзе. буду пісаць і дасылаць лісты, дасылаць фоткі. вар'яцець, сумаваць і чакаць.

хацела напісаць пост. ужо даўно. а атрымалася нейкая лажа.

Овер, Happy Birthday!

  • Feb. 28th, 2009 at 5:56 PM
дама на фатэлі

яшчэ ўчора я сумнявалася, што дажыву да вясны...

гэта была поўная імправізацыя. так, як я і люблю больш за ўсё. нічога не планаваць, а ўзяць і сарвацца на ўсю ноч.
мы каталіся на таксоўцы і ўсё ж такі спынілі яе ў самым гарачым месцы ў Менску))
гэта было феерычна!..

музыка, дым, шампанскае...
пустыя бутэлькі, бітыя шклянкі і наш заказаны столік :))

часам нават розніца ў 10 год не заўважная, бо мне ўсе заўсёды чамусьці даюць 23 гады...

і што гэта за стэрэатыпы, што пасля грыпу трэба ляжаць дома?
танчыць і толькі! і сустракаць вясну, якая цяпер дакладна прыйдзе...

ідучы дадому, я зразумела, што I`m happy! нягледзячы на снег, які ляцеў мне ў твар, на боль у нагах))... нягледзячы ні на што!!!

I love my people!

the best day of my life

  • Feb. 20th, 2009 at 5:13 PM
пціца

я напісала нарэшце пост. вялікі-вялікі. стала трошку прасцей. расставіла ўсё на свае месцы...
пью, як і абяцала каву, гляджу на мае цудоўныя ружы, ем шакаладныя цукеркі, святкую нашу гадавіну. адна.
твой званок змяніў усё. цяпер я не напішу той сумны пост. гэта ўжо неактуальна))
цяпер ты будзеш побач...
у мяне заўсёды ўсё як у кіно ці як у сне.
яшчэ ніхто не рабіў мне такія сюрпрызы! і калі гэта сапраўды так, калі я сапраўды цябе сёння пабачу, я буду самая шчаслівая на свеце!))

"мир точно сошёл с ума!"

  • Feb. 5th, 2009 at 11:21 PM
пціца

- Ты толькі пакуль нікому не кажы!
- Паспрабую...

я не ведаю, што так падзейнічала на гэтых людзей - каханне, фінансавы крызіс, адзінота ці нешта іншае, але яны ўсе звар'яцелі. Калі навокал цябе адбываецца чорт_ведае_што, то, любімы, складана не змяніцца, не звар'яцець ад хуткасці вярчэння Зямлі.
мая пафарбаваная галава ідзе колам.
але самае цікавае пачнецца ў суботу увечары! а ў нядзелю прыедзе мая вар'ятка... а пасля яшчэ хто-небудзь!))
у мяне застаўся адзін дзень. толькі адзін дзень. наемся заўтра мандарынамі, вітамінамі і буду рыхтавацца да ...;))

як заўсёды аказалася права. толькі акрамя мяне гэта нажаль ніхто не скажа. бо так крыўдна прызнаваць свае "ляпы". мне цябе шкада! праўда... і не толькі цябе. вы проста не ведаеце, што вы хочаце і што вам трэба.

ты толькі не кажы нічога! усё будзе добра. цяпер я ў гэтым ўпэўнена...

Юліянка))

  • Feb. 1st, 2009 at 5:50 PM
cup
Учора ў нас з Юлькай быў Дзень Сястры :)) Так мы называем тыя дні, калі бацькі куды-небудзь з’язджаюць, сыходзяць надоўга, і мы з ёй цэлы дзень разам. Я ведаю, што яна любіць такія дні. Калі я расказваю ёй розныя цікавыя гісторыі, а яна мне свае сакрэцікі. Мне вельмі пашанцавала з сястрой. Нягледзячы на даволі вялікую розніцу ва ўзросце, мы сапраўды вельмі добрыя сяброўкі і дакладна самыя блізкія людзі на свеце!))
але ўчора мы былі не адні дома... Але гэта не перашкодзіла нам заказаць сушы, зачыніцца ў нашым пакойчыку, запаліць свечкі, аромапалачкі і размаўляць да самай ночы... Утульна і па-сямейнаму))




 

а ўначы мяне разбудзіла смска. а пасля мы тры гадзіны размаўлялі па тэлефоне... мне цябе не хапае!(

Tags:

Вішнеўскі і віно...

  • Jan. 26th, 2009 at 9:05 PM
пціца

як добра, калі цябе разумеюць. калі яна паглядзеўшы ў мае вочы нават не пытаецца, а сама расказвае мне мой дыягназ. мы з ёй вельмі падобныя)) і гісторыі нашыя перагукаюцца...

у мяне цудоўныя сяброўкі. і я абавязкова пазнаёмлю яе з Сястрой. і Любашу таксама)).

а яшчэ напішу кнігу. пра маіх дзяўчат і троху пра сябе.

толькі вось разбяруся сама з сабой.

у мяне нарэшце вакацыі. я высыпаюся і бачу цудоўныя сны. а калі прачынаюся, чытаю пра сябе ў Вішнеўскага. ён зноў настолькі ў тэму, што не магу адырвацца.

а ў суседнім доме адчыніўся кінапракат. трэба хутчэй завітаць туды... ты не разумеш, як я магу глядзець фільмы адна.
а я так люблю. глядзець, пераглядаць, плакаць... адна!

гэта тое, што мне трэба зараз.

да. быць адной.

у кватэры дагэтуль стаіць елка. з яе знялі ўпрыгожванні, і яна голая_зялёная адзінока стаіць у пакоі.
мы з ёй падобны. напэўна я таксама чакаю, калі мне скажуць: "Ты не патрэбна пакуль" і паставяць у каморку да наступнага свята...

капаюся ў мінулым, звязваю ланцужкі, забруджваю сабе мазгі і даведваюся, што мне хлусілі.

можаш не раіць мне нічога. не дапамагай мне. я - невылечна. заўсёды вучылася і вучуся выключна на сваіх памылках... зраблю, а пасля шкадую.
але лепш зрабіць і шкадаваць, чым не зрабіць і ўсё жыццё шкадаваць пра гэта!

напэўна я сапраўды змянілася...  мне чамусьці "я-новая" падабаецца больш.

чур-ВІР! ВІР-чур-ВІР!)))

  • Jan. 23rd, 2009 at 7:05 PM
пціца

я не раскажу табе, што і хто мне сёння сніўся. бо ты не паверыш.
усё было, як і раней... і я ў сне спрабавала ўзгадаць балгарскія словы. я нават здзівілася, калі атрымалася!)

і ты - такая ж як і тады... быццам б  9ага лістапада і не было зусім.

статыстыка дзейнічае на мяне цудоўна.
а канец сесіі... няўжо гэта здарылася? няўжо я ўсё здала?!))

цяпер спланаваць усё так, каб
атрымалася.

а яшчэ пастрыгчыся.

і пафарбавацца...))

дама на фатэлі
спіна баліць так, што складана дыхаць...

СА СВЯТАМ!

  • Dec. 24th, 2008 at 7:13 PM
cup

Немагчыма прыдумаць лепшага пачатку дня, чым сённяшні. Прачнулася я ад самага нечаканага званка, які толькі мог быць. Тэлефанавала з беларускага нумару мне маё сонейка, мой маленькі анёлак, якога я ўжо нават і не чакала пабачыць на Каляды на радзіме. “Гэтага не можа быць! гэта жарт!” – круцілася ў галаве. А нешта падказвала – гэта цуд, які ты заслугоўваеш.

Н. натхніла мяне на цэлы дзень! Я б лётала на крылах, калі б не захварэла ў нядзелю і не пакутвала ад майго хранічнага гаймарыту...

Залік ад Сівухі. Пасля залік па інфарматыцы. І можна лічыць, што да сесіі я ўжо дапушчана!

цуды, радасці, мае любімыя дзяўчаткі (асабліва Н., Ж. і Л. :))

Цёплы родны дом, дзе чакае ўпрыгожаная (уласнымі ручкамі:)) ялінка, гірлянды з лямпачкамі, святочны стол, падаруначкі, паштовачкі, свечкі, мандарыны, цукеркі... м-м-м! Каляды – адназначна маё самае любімае свята. Пайду зараз дапамагаць рабіць калядны пірог, а пасля гатаваць самы смачны глінтвейн (інакш не ўмею:)).

 

З надыходзячымі Калядамі! я вас ўсіх лю...

прыгажосць са шкла

  • Dec. 4th, 2008 at 7:40 PM
пціца
Вельмі ўразіла выстава вырабаў са шкла вытворчасці завода “Нёман” у Нацыянальным мастацкім музеі. Мне заўсёды падабаліся бутэлькі, шклянкі, вазы розных колераў, памераў, з незвычайнымі формамі. Але гэтыя чароўныя шкляныя экспанаты ў форме дрэў, кветак, бурбалак, льду, яешні (: і інш. сапраўды фантастычныя. Усім раю паглядзець!





















Tags:

пціца
У тваёй адсутнасці я змагла знайсці толькі адзін маленькі плюс. Тры дні пасвяціла сваім дзяўчатам. Чацвер быў амаль традыцыйны, але я ўжо не так даставала Жэню з маімі глупымі загонамі... Было трошку ўсё не так. Не так як планавалі...
Мая малпачка Яначка таксама выбралася са сваёй Акадэміі са мной на каву. Тут ужо ўсё было так, як і павінна быць: тыя ж імёны, тыя ж тэмы і усё тыя ж слёзы ў слухаўку...
Суботу мне прысвяціла Ганька. Віно і страшна прыватныя размовы :) А потым узялі ды паехаць танчыць. Ноч, музыка, цудоўная кампанія. Карацей не дарма з'ездзілі))
А яшчэ так прыемна зразумець, што нават калі няма побач самага дарагога чалавечка, то ўсё роўна знойдзецца любімы брацік, які будзе за мяне хвалявацца!..))
А сёння адыходжу... Чытаю эканоміку і статыстыку. Чакаю цябе з далёкай глушы. Праўда наступны тыдзень будзе такі ж добры, як і мінулы?