You are viewing [info]centtaur's journal

Previous Entry | Next Entry

ножкі і туфелькі
у аўторак пад маімі вокнамі стаялі танкі. я не магла нават выглянуць на вуліцу - мяне ўсю пачынала трэсці! навошта ездзіць на танках на вуліцах сталіцы? навошта псаваць новыя дарогі, перакрываць транспарт, правяраць усіх металашукальнікам? навошта пускаць ваенныя самалёты над горадам? можа мне хто-небудзь патлумачыць?!!!

у сераду мяне скралі і павезлі на машыне ў паход на возера недалёка ад Заслаўя. Першакурснікі другакурснікі - малайцы!)) было сапраўды афігенна: і каша на вогнішчы, і гітара, і сон удзень, як у дзіцячым садку...
мы нават купаліся. вада была цёплая-цёплая, зусім не хацелася вылазіць.
але трэба было з'язджаць, бо былі справы ў горадзе.

напэўна гэты дзень мы запомнім з Наташай надоўга! :)) гэта толькі мы можам уначы на таксіоўцы ехаць з Кастрычнікай плошчы ў Заслаўе, а пасля ў цемры шукаць лагер)) Было страшна і адначасова весела. Асабліва, калі да нас прыйшлі незнаёмыя мужыкі з металічнай бітай. Прадстаўнікі інфакома думалі - ўсё. заб'юць нас тут і закапаюць. але ўсё скончылася "мірным пагадненнем"..))

нарэшце можна было згадзіцца на мае просьбы пайсці купацца. якраз пачынала ўставаць сонейка, на даляглядзе з'яўлялася аранжавая паласа неба, недзе на лодках плавалі рыбакі, а мы купаліся ў гарачай вадзе і думалі: "Як жа ўсё такі добра, што мы вярнуліся!"

зраніцы, калі мы вярнуліся ў Менск, ледзьве не першае, што я пабачыла ў цэнтра горада, гэта самалёты, якія лёталі па небе. і я ўзгадала, што заўтра будзе жахлівы дзень, бо я прачнуся ад шуму танкаў...
наўжо заўтра гэта ўсё скончыцца? і больш не будзе ніякіх салдатаў, танкаў і біяпрыбіральняў на маёй вуліцы???

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
[info]kabierac wrote:
Jul. 2nd, 2009 09:45 pm (UTC)
на сурганава танчыкі садралі пакладзены два тыдні таму асфальт. усё нармальна, што 65 гадоў таму, што цяпер.
а мне танчыкі былі пофігу. пакуль парад быў на кастрычніцкай, я спаў, нават калі яны ішлі па нашай вуліцы падчас начной рэпетыцыі.
[info]centtaur wrote:
Jul. 3rd, 2009 08:32 am (UTC)
вось і сёння я прачнулася, а яны ўжо стаяць!
як добра, што гэта хутка скончыцца))
[info]exhu wrote:
Jul. 3rd, 2009 08:06 am (UTC)
" скралі і павезлі на машыне ў паход"

ахвяра ўрбанізацыі :))) у паход і на машыне, ай-яй-яй! :))

"ніякіх салдатаў, танкаў"
так, вызваляць менск ад захопнікаў :)))
[info]centtaur wrote:
Jul. 3rd, 2009 08:33 am (UTC)
ну не зусім канешне скралі...))) але на машыне!
[info]prosto_zosja wrote:
Jul. 4th, 2009 01:47 pm (UTC)
танкі
Наконт танкаў і самалётаў-цудоўна цябе разумею: у самой пад вокнамі ўжо які год парад уночы пад вокнамі праходзе...
( 5 comments — Leave a comment )